Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АБРАШКЕВІЧ Мікалай Фёдаравіч 

АБРАШКЕВІЧ Мікалай Фёдаравіч

[1906, мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Копыскай сямігадовай школы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 29.11.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 за “захоўванне зброі” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 16.4.1992. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".