Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АБРАМОВІЧ Іван Гаўрылавіч 

АБРАМОВІЧ Іван Гаўрылавіч

[1872, Гродзенская губ. – ?]. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту працаваў настаўнікам 15-й віцебскай польскай школы. Арыштаваны 12.10.1930. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 26.1.1931 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў пазбаўлення волі. 4.7.1931 групавая справа А. і інш. (№ 12975-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) перагледжана і тэрмін зняволення павялічаны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.8.1964.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"