Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АБРАМОВІЧ Іван Гаўрылавіч
[1872, Гродзенская губ. – ?]. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту працаваў настаўнікам 15-й віцебскай польскай школы. Арыштаваны 12.10.1930. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 26.1.1931 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў пазбаўлення волі. 4.7.1931 групавая справа А. і інш. (№ 12975-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) перагледжана і тэрмін зняволення павялічаны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.8.1964.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.