Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АБМЕТКА Ганна Васілеўна 

АБМЕТКА Ганна Васілеўна

[1923, в. Кудрышчына Мінскага пав., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Прылепы Смалявіцкага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 16.8.1944. Асуджана 11.8.1946 за “антысавецкую дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага Суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа А. № 29312-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"