Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АБМЕТКА Ганна Васілеўна
[1923, в. Кудрышчына Мінскага пав., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Прылепы Смалявіцкага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 16.8.1944. Асуджана 11.8.1946 за “антысавецкую дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага Суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа А. № 29312-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.