Index » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » СЯРДЗЮК Панцялей Іванавіч
[1907, станіца Старамінская Азоўска-Чарнаморскага краю, Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту — загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску. Арыштаваны 27.1.1936 на рабоце. Перавезены ў Мінск. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.