Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » СЯРДЗЮК Панцялей Іванавіч 

СЯРДЗЮК Панцялей Іванавіч

[1907, станіца Старамінская Азоўска-Чарнаморскага краю, Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту — загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску. Арыштаваны 27.1.1936 на рабоце. Перавезены ў Мінск. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".