Index » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ПРАТАСЕНЯ Рыгор Іванавіч 

ПРАТАСЕНЯ Рыгор Іванавіч

[1.12.1899, в. Сенніца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], аграхімік. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1932–33 працаваў нам. дырэктара Інстытута агра­глебазнаўства АН БССР. У снеж. 1933 выключаны з КП(б)Б, потым працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела Інстытута аграглебазнаўства. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 15. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцка-тэрарыстычнай шпіёнска-шкодніцкай нацыянал-фа­шысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.8.1957. Асабовая справа П. № 10820-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Верагодна, асуджана і жонка П.

Кр.: Возвращенные имена; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"