Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ПРАТАСЕНЯ Рыгор Іванавіч
[1.12.1899, в. Сенніца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], аграхімік. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1932–33 працаваў нам. дырэктара Інстытута аграглебазнаўства АН БССР. У снеж. 1933 выключаны з КП(б)Б, потым працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела Інстытута аграглебазнаўства. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 15. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцка-тэрарыстычнай шпіёнска-шкодніцкай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.8.1957. Асабовая справа П. № 10820-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, асуджана і жонка П.
Кр.: Возвращенные имена; Рэпрэсаваныя...
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.