Index » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » КАНДРАШУК Мікалай Фёдаравіч
[1897, мяст. Скідзель Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Член ВКП(б) з 1919. Падчас арышту — начальнік Упpаўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камуністычная, 3-ці дом Саветаў, кв. 26. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе польскай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.4.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10197-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсавана і жонка К.
У верас. 1937 органамі НКВД арыштаваны інжынер Аршанскага ільнокамбіната Кандрашук Канстанцін Фёдаравіч (н. ў 1894 у мяст. Скідзель), брат Мікалая Кандрашука. 20.10.1937 асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП і 4.11.1937 расстраляны ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітаваны 4.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа Канстанціна Кандрашука і інш. № 10895-п (усяго каля 30 чалавек) захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.