Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » КАНДРАШУК Мікалай Фёдаравіч 

КАНДРАШУК Мікалай Фёдаравіч

[1897, мяст. Скідзель Гро­дзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Член ВКП(б) з 1919. Падчас арышту — начальнік Упpаўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР. Быў жанаты, гада­ваў двое дзяцей. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ка­­муністычная, 3-ці дом Саветаў, кв. 26. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе польскай шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.4.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10197-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Верагодна, рэпрэсавана і жонка К.

У верас. 1937 органамі НКВД арыштаваны інжынер Аршанскага ільнокамбіната Кандрашук Канстанцін Фёдаравіч (н. ў 1894 у мяст. Скідзель), брат Мікалая Кандрашука. 20.10.1937 асуджаны за «контр­рэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП і 4.11.1937 расстраля­ны ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітаваны 4.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа Канстанціна Кандрашука і інш. № 10895-п (усяго каля 30 чалавек) захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".