|
|
|
|
|
|
|
|
|
Галоўная » Прэса » 1997-2007 гг.
Пабачыў сьвет шыкоўны двухтомнік-даведнік дасьледчыка Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя праваслаўныя сьвяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917‑1967».
Кнігу выдаў Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы з блаславеньня мітрапаліта Філарэта.
У даведніку расказваецца пра лёс больш чым 2 000 праваслаўных рэпрэсаваных сьвятароў. Пра лёс шмат каго пішацца ўпершыню. Дагэтуль Леанід Маракоў выпусьціў трохтомнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794‑1991», за які летась атрымаў прэмію імя Францішка Багушэвіча ад Беларускага ПЭН‑цэнтра.
Неўзабаве мае выйсьці том пра рэпрэсаваных каталіцкіх сьвятароў.
Праваслаўны двухтомнік выйшаў у цьвёрдай вокладцы, накладам 1500 асобнікаў.
Прэзэнтацыя двухтомніка пройдзе заўтра 30 сакавіка ў Палацы мастацтваў а 18-й (вуліца Казлова, 3).
ЗП
“НН”, 28 сакавiка 2007
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.