|
|
|
|
|
|
|
|
|
Першымі лаўрэатамі прэміі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры імя Францішка Аляхновіча сталі Зянон Пазьняк і Леанід Маракоў. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні камітэта па прэміі 3 сакавіка ў Мінску.
Узнагароджванне адбудзецца 29 кастрычніка, у Дзень памяці ахвяраў сталінізму ў Беларусі, які адзначаецца прадстаўнікамі грамадскасці.
Нагадаем, прэмія імя вядомага беларускага драматурга і тэатральнага дзеяча, вязня савецкіх канцлагераў Францішка Аляхновіча прысуджаецца за вялікі ўнёсак у справу ўвекавечання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій грамадскім актывістам, дзеячам культуры і мастацтва, гісторыкам і краязнаўцам, літаратарам і журналістам.
Зянон Пазьняк з`яўляецца першаадкрывальнікам Курапат, а Леанід Маракоў - складальнікам шматтомнага энцыклапедычнага даведніка ахвяр сталінізму.
Крыніца: Народная воля
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.