Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШМЫГЛЕЎСКІ (ШМЫГЛЕВСКИЙ) Антоній Васілевіч 

ШМЫГЛЕЎСКІ (ШМЫГЛЕВСКИЙ) Антоній Васілевіч

[1876, в. Перавалачная Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у Крычаве Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей (н. ў 1904—17). Арыштаваны 14.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Ш. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".