Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШАВЯКОЎ (ШЕВЯКОВ) Пётр Пятровіч 

ШАВЯКОЎ (ШЕВЯКОВ) Пётр Пятровіч

[1895, в.  Богава (?) Тульскай губ., цяпер Яфрэмаўскі р-н Тульскай вобл., Расія — ?], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Рускі. З сялянскай сям’і. Да арышту настаяцель царквы в. Траскоўшчына тагачаснага Заслаўскага р-на (з 1978 у  межах Мінска). Арыштаваны 19.7.1935. Асуджаны 13.11.1935 паводле пастановы калегіі НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.9.1962 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Ш. і інш. № 17931-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".