Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ХВАЛЕБНАЎ (ХВАЛЕБНОВ) Аляксандр Васілевіч 

ХВАЛЕБНАЎ (ХВАЛЕБНОВ) Аляксандр Васілевіч

[1876, в. Фошня Масальскага пав. Калужскай губ., цяпер Масальскі р-н Калужскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Уваскрасенскай царквы ў Слуцку, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Арыштаваны 1.7.1927. Асуджаны 7.10.1927 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Марыйскую АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.9.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Х. № 31177-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".