Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ТРАХАНОВІЧ (ТРОХАНОВИЧ) Іакаў Арцем’евіч
[1883, в. Астражанка Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. — 28.4.1942, ГУЛАГ], свяшчэннаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у Георгіеўскай царкве в. Прылепы Мінскага пав., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 9.1.1933. Асуджаны 16.1.1933 з настаяцелем царквы Яўфіміем Паўлоўскім, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў АДПУ Іванаўскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Т. і інш. № 25544-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.