Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ТАРАНОВІЧ (ТАРАНОВИЧ) Мікалай 

ТАРАНОВІЧ (ТАРАНОВИЧ) Мікалай

[1860, в. Белае Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Украіна — ?]. Беларус. Сын Васілія Тарановіча . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1885). 9.8.1885 прызначаны служыць у Параскева-Пятніцкую царкву в. Качанавічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1886). Пераведзены ў Ільінскі храм в. Мхерына Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. З 1894—95 і да арышту настаяцель Пакроўскай царквы в. Ратуцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны ў крас. 1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Мінскай епархіі Канстанцінам Радзівіновічам, Васіліем Парфёнчыкам, Пятром Ражко, Канстанцінам Семянюком, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале і высланы ў Казахстан (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Т. і інш. № 27206-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".