Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАЛОНСКІ (ПОЛОНСКИЙ) Георгій Іванавіч 

ПАЛОНСКІ (ПОЛОНСКИЙ) Георгій Іванавіч

[1889 ці 1890 — 18 або 19 верас. 1918, Віцебск], службовец, рэлігійны дзеяч. Скончыў ун-т, абараніў дысертацыю са ступенню кандыдата юрыдычных навук. Служыў гласным у Віцебскай гарадской думе, потым — да 1917 — ва Упраўленні інспектара Ваенна-паветранага флота на пасадзе обер-афіцэра для даручэнняў. Прымаў удзел у Свяшчэнным Саборы РПЦ 1917—18 ад Полацкай епархіі. 3.7.1918 у Віцебску з членам Сабора Б.А.Бялыніцкім-Бірулем узяты заложнікам «у адказ на забойства Урыцкага і раненне Леніна». 18.9.1918 Віцебскай губ. ЧК асуджаны да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".