Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » СУВОРАЎ (СУВОРОВ) Ануфрый Кандратавіч 

СУВОРАЎ (СУВОРОВ) Ануфрый Кандратавіч

[1881, Магілёўская губ. — ?]. З 1900 працаваў настаўнікам. Рукапаложаны ў іерэя (1913). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Азарычы (тагачасны паштовы адрас: ст. Чуровічы Чарнігаўскай губ.) Стара-Юркавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна. Арыштаваны ў 1930. Высланы ў Паўночны край. Маёмасць канфіскавана. Працаваў на лесанарыхтоўках у Карпагорскім р-не. 20.6.1931 узяты пад варту і 6.10.1931 прыгавораны за «ўдзел у тайных богаслужэннях» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.12.1992.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".