Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАМПАНЕЦ (КОМПАНЕЦ) Амвросій Грыгор’евіч 

КАМПАНЕЦ (КОМПАНЕЦ) Амвросій Грыгор’евіч

[1890, в. Верасочы, цяпер Украіна — ?], іераманах. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у  Мікалаеўскай царкве в. Новая Тухіня Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 24.12.1931. Асуджаны 11.5.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.7.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".