Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАЗАКОВА (КОЗАКОВА) Анастасія Філімонаўна 

КАЗАКОВА (КОЗАКОВА) Анастасія Філімонаўна

[1879, в. Корасць Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], сястра Елены, Акіма і Івана Казаковых. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту манахіня Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра ў Полацку. Арыштавана 26.5.1932 у роднай вёсцы. Абвінавачвалася ў «антысавецкай агітацыі». Вызвалена 21.8.1932. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. № 20810-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".