Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІГНАЦІЙ (АСТАНІН) 

ІГНАЦІЙ (АСТАНІН)

[Інакенцій Пятровіч; 1909, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 2.1.1938, Ленінград, турма НКВД], іераманах. Рускі. Манашаскі пострыг прыняў у 1929. З 1930 служыў у Мікалаеўскім храме ў Ленінградзе. Арыштаваны 23.12.1930. Асуджаны 10.2.1931 да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызвалення жыў у Мурманску. Працаваў рахункаводам на 1-м цагельным заводзе. Зноў арыштаваны 28.9.1937. Прыгавораны 30.12.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Мурманскай вобл. 20.4.1989.

Кр.: Синодик Санкт-Петербургской епархии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".