Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЗДАНКО Пракофій Яфімавіч
[27.2.1879, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. У 1910-я г. акалодачны наглядчык Мінскага гарадскога паліцэйскага ўпраўлення. У 1920-я г. дыякан Слуцкага Свята-Мікалаеўскага сабора. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 11.9.1929. Асуджаны са святарамі Мінскай епархіі Яўгеніем Каржанеўскім, Сергіем Рункевічам, Васіліем Цярноўцам 20.11.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа З. № 33599-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.