Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГРУШЭЎСКІ (ГРУШЕВСКИЙ) Аляксандр Маркавіч 

ГРУШЭЎСКІ (ГРУШЕВСКИЙ) Аляксандр Маркавіч

[1882 — 1955], протаіерэй. З 1905 псаломшчык Дзімітрыеўскага храма в. Перароў (тагачасны паштовы адрас: ст. Тураў) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. З 1908 служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Дзямідавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Дзямідаў Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. З 1912 — у Пакроўскай царкве мяст. Пагост-Загародскі Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 1929 працаваў на гаспадарцы. У 1943 рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Параскева-Пятніцкім храме в. Жабчыцы, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 1946 настаяцель Пакроўскай царквы ў мяст. Іванава, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны ў 1946. Вызвалены ў 1954.

Дачка святара Марыя жыла ў Пінску Брэсцкай вобл.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; За  Христа пострадавшие.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".