Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВЯРЫГА (ВЕРИГО) Мікалай Якаўлевіч 

ВЯРЫГА (ВЕРИГО) Мікалай Якаўлевіч

[1875, мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў псаломшчыкам у Свята-Іаанаўскай царкве ў родным мястэчку. 8.3.1915 рукапаложаны ў дыякана, потым ў іерэя. У 1930-я г., верагодна, служыў у Касма-Даміянаўскім храме ў мяст. Асіповічы, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.9.1937. Праходзіў па адной справе са святарамі Мікалаем Заусцінскім, Сімяонам Зяленскім, Даніілам Каржанеўскім, Іосіфам Ціхановічам, старастам і  актыўнымі прыхаджанамі царквы. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. святароў № 8901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".