Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАЗЫЛЕЎСКІ (БАЗИЛЕВСКИЙ) Генадзій Сямёнавіч 

БАЗЫЛЕЎСКІ (БАЗИЛЕВСКИЙ) Генадзій Сямёнавіч

[1878, в. Слабодка Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], верагодна, брат Аркадзія Сямёнавіча Базылеўскага*  . Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў в. Слабодка. Арыштаваны 2.1.1930. Асуджаны з шэрагам інш. святароў Полацка-Віцебскай епархіі 16.6.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. № 21053-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


* З 1911—12 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Емянец Невельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".