Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МІКУЛІЧ Алена Трафімаўна
[1926, Вілейка Віленскага ваяв., цяпер Мінская вобл. — ?], навучэнка. З сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучылася ў школе. Арыштавана 13.10.1945 у Вілейцы. Асуджана пазасудовым органам 24.5.1946 як «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 19.6.1996. Асабовая справа М. № 10869-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.