Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СУДЗІЛОЎСКІ Захар Фёдаравіч
[1903, в. Судзілы (?) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар педагагічнага тэхнікума. Арыштаваны 8.2.1930 у Ак-Булаку. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 16.4.1930 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 5 гадоў канцлагера. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 13.6.1960. Асабовая справа С. № 7186-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 326]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.