Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РУДЗІК Уладзімір Аляксандравіч
[1893, Пінск Мінскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. — 4.12.1937, Масква, НКВД], фінансіст. З сям’і бел. службоўца. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік фінансавага аддзела завода трэста «Аргметал». Арыштаваны 29.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Пушкіна, д. 7/5, кв. 24. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 27.11.1937 як «падазроны ў шпіёнскай дзейнасці і контррэвалюцыйнай трацкісцкай агітацыі, накіраванай на падрыў аўтарытэту савецкай дзяржавы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 11.11.1957.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.