Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СМУЛЬСКІ Казімір Феліксавіч 

СМУЛЬСКІ Казімір Феліксавіч

[1891, ст. Смульск Лодзінскага пав., цяпер Польшча — 13.4.1941, Беласток], службовец. З польскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту старшыня Cаюза чыгуначнікаў (г. Аўгустоў Беластоцкага ваяв.). Быў жанаты, меў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 8.11.1939. Абвінавачваўся як «агент аўгустоўскай паліцыі». Загінуў ў Беластоцкай турме. Рэабілітаваны 5.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа С. № П-12411 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".