Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РОЗЕНГОЛЬЦ Аркадзь Паўлавіч 

РОЗЕНГОЛЬЦ Аркадзь Паўлавіч

[1889, Віцебск — 15.3.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], савецкі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, кандыдат эканамічных навук. З купецкай сям’і. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 і Кастрычніцкага перавароту 1917. З 1918 член Рэўваенсавета Рэспублікі, рэўваенсаветаў шэрага армій Усх., Зах. і Каўказскага франтоў. З 1923 начальнік Ваенна-паветраных сіл РСЧА, нам. наркама, у 1930—37 наркам знешняга гандлю СССР. Член ВЦВК і ЦВК СССР у 1919—37, ЦКК ВКП(б) у 1927—34. Аўтар брашур і артыкулаў пра ўстанаўленне савецкай улады, знешні гандаль СССР і інш. Арыштаваны 7.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 237. Асуджаны 13.3.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.2.1988 пленумам Вярхоўнага суда СССР.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Літ.: БЭ, т. 18—1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".