Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПРОХАРАЎ Аркадзь Аляксеевіч 

ПРОХАРАЎ Аркадзь Аляксеевіч

[17.4.1900, пас. Касцяёва Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — 9.7.1938, Мінск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар навукова-даследчага інстутыта харчовай прамысловасці БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 26.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 37. Асуджаны «тройкай» НКВД 25.5.1938 за «шпіянаж на карысць польскіх разведорганаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.1.1958. Асабовая справа П. № 11386-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".