Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БЕЛЕНЬКІ Абрам Якаўлевіч 

БЕЛЕНЬКІ Абрам Якаўлевіч

Удзельнік рэвалюцыйнага руху. У 1903 на нелегальным партыйным сходзе арыштаваны і зняволены ў харкаўскую турму, пасля сасланы ў Оршу, дзе жыў пад наглядам паліцыі. У 1904 эміграваў у Францыю, уваходзіў у Парыжскую групу бальшавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію: загадваў друкарняй ЦК РСДРП(б) у Петра­градзе, удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычнiцкага ўзброенага паўстання. Са снеж. 1917 камісар ВЧК і супрацоўнік Аддзела па барацьбе са службовымі злачынствамі, памочнік Ф.Дзяржынскага. У 1919—24 начальнік аховы Леніна, член калегіі ВЧК—АДПУ, потым на аператыўнай і гаспадарчай рабоце ў НКВД СССР.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".