Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » БЖАСТОЎСКІ Міхал 

БЖАСТОЎСКІ Міхал

[? — 1800, Кёнігсберг, Прусія], паліт. дзеяч. З шляхецкага роду герба «Стрэмя». У маладосці, верагодна, служыў у французскім войску. У 1782 быў паслом на Сейм ад Ваўкавыскага пав. Трымаў староствы Пуньскае, Доўгаўскае, Араньскае; Каняўскае староства саступіў прускаму каралю за 10 тыс. талераў штогадовай рэнты. Быў жанаты са сваёй стрыечнай сястрой Барбарай — удаве Юрыя Патоцкага. У 1791 атрымаў ад караля ордэн св. Станіслава. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1793—94. Арыштаваны ў Вільні 12.4.1794, вывезены ў Смаленск, дзе знаходзіўся ў зняволенні 15 месяцаў. Паводле прысуду 20.6.1795 вызвалены, перададзены на парукі. Выехаў у Кёнігсберг.

Лiт.: PSB, III, z. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".