Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » БЕЛЫ Георгій Уладзіміравіч
[1928, Мінск — ?], навучэнец. З сям’і рабочага. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту вучобу, верагодна, сумяшчаў з работай токарам на Мінскім заводзе імя Варашылава. Арыштаваны 31.12.1944. Асуджаны 19.1.1947 (?) як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі «Саюз беларускай моладзі» да 3 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.4.1992 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Б. № 33019-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.