Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АНТАНІКОЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч 

АНТАНІКОЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч

[23.11.1888, ? — 1937, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. Пасля абвяшчэння Беларускай ССР 1.1.1919 увайшоў у склад Часовага работніцка-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, з’яўляўся сакратаром яго прэзідыума. Адначасова быў рэдактарам газ. «Весткі Часовага работніцка-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі». На 1-ым Усебеларускім з’ездзе Саветаў 2—3 лют. 1919 абраны членам і сакратаром Малога Прэзідыума ЦВК БССР. Пасля абвяшчэння Літоўска-Беларускай ССР у Чырвонай арміі ў палітаддзеле Зах. фронту. З 1922 у Цэнтральным Бюро КП(б)Б, нам. загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела. З 1928 рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1937 арыштаваны НКВД БССР і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".