Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГУРАЛЬНІК Іосіф Майсеевіч
[31.1.1895, мяст. Хадаркоў Кіеўскай губ., цяпер Украіна — 4.11.1937, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Арыштаваны 24.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 25, кв. 9. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1937 «за контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Ленінградскай ВА 11.9.1957. Асабовая справа Г. № 11321-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.