Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ЗАЛЕЎСКІ Караль Мікалаевіч
[25.4.1907 в. Мінкі Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], музыкант. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту музыкант Слонімскага Дома культуры. Арыштаваны 15.12.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай НКВД за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 года ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 10.11.1941, верагодна, па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.9.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа З. № П-14703 захоўваецца з фотаздымкам ў архіве УКГБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.