Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАЛЯНКОЎСКІ Пётр Сямёнавіч 

КАЛЯНКОЎСКІ Пётр Сямёнавіч

[1909, Варшава — 10.3.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 5.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. 2-я Возніцкая, д. 29, корп. 5, пакой 124. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.2.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай фашысцкай групе» і за «антысавецкую агітацыю сярод студэнтаў» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.9.1989.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".