Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ІВАНОЎСКІ Станіслаў Феліксавіч 

ІВАНОЎСКІ Станіслаў Феліксавіч

[1903, Мінск — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела Беларускай навукова-доследнай станцыі наркамата земляробства. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 31.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Магілёўская, д. 78, кв. 1. Асуджаны 24.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі (?) канцлагер НКВД Горкаўскай чыгуначнай дарогі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.3.1990. Асабовая справа І. № 30615-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".