Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » КІЕНЯ Макар Аляксандравіч
[1899, в. Домантавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 19.4.1939, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. начальнік Мостатрэста народнага камісарыята шляхоў зносін СССР. Арыштаваны 3.1.1938 у Маскве па адрасе: вул. Спірыдонаўка, д. 18, кв. 13. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.4.1939 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 9.6.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.