Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга I » ГУРЭВІЧ Нохім Гіршавіч
[1895, в. Чараўня, цяпер Старадубскі р-н Бранскай вобл., Расія — 1937 (?), Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям’і рабочага. У 1918—20 у Чырвонай арміі, уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР. Апошняе месца работы — наркам унутранага гандлю БССР. Арыштаваны 17.7.1937 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 як «член тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» і за «падрыўную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Дата смерці дакладна невядома. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа Г. № 10795-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.