Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГЕРМАНОВІЧ Маркіян Якаўлевіч 

ГЕРМАНОВІЧ Маркіян Якаўлевіч

[1895, в. Дзяменічы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 20.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. камандуючага войскамі Ленінградскай ВА. Арыштаваны 7.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Артылерыйская, д. 10, кв. 6. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 20.9.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 6.4.1957.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934—1940. М., 1993. Вып. 1.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".