Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВЯЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч 

ВЯЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч

[1.3.1902, в. Бярозаўка Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 5.1.1938, Полацк, НКВД], службовец, муж Людмілы Вяловіч. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў планавіком Полацкай лесапрамысловай гаспадаркі. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 13.7.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.12.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 31.3.1970. Асабовая справа В. № 13805-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".