Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » СКІРМУНТ Генрык
[1868, в. Моладава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 20.9.1939], паэт, кампазітар. Пісаў на польскай мове. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі, у Парыжы, Варшаве. Аўтар оперы «Пан Валадыёўскі» (паводле аднайменнага рамана Г.Сянкевіча), прэм’ера якой адбылася ў Львове (1902). Першы паэтычны зборнік «З вершаў і песень Генрыка Скірмунта» выйшаў у 1898. Перапісваўся з Э.Ажэшка. З 1920 жыў у маёнтку Моладава. Расстраляны савецкімі ўладамі.
Тв.: Poezja. T. 1—2. Warszawa, 1903—12.
Літ.: PSB; ЭГБ, т. 6-1.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.