Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том II » СІМАНОВІЧ
[сярэдзіна XVIII ст. — першая палова XIX ст.], паэт, сатырык. Служыў столаначальнікам Магілёўскай казённай палаты. Пісаў на рускай мове. Перадаў Васілю Пасеку (пляменніку магілёўскага губернатара) акраверш, у «якім ганілася гасударыня імператрыца Кацярына ІІ». Калі Пасек быў арыштаваны ў 1794 з-за фінансава-спадчынных праблем, у яго быў знойдзены гэты верш. У выніку С. саслалі на дваццаць гадоў у Сібір.
Літ.: Пассек В. Отрывок жизни // Русский архив. 1863. Слуп. 645—647; Мальдзіс, На скрыжаванні… С. 272.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.