Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ЧЫЛЕВІЧ Сафія Ігнатаўна
[1915, в. Конькі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Мядзведзічы Ляхавіцкага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 3.1.1945. Паводле адных звестак асуджана 16.8.1946 асобай нарадай пры МДБ як “памагатая нямецкіх акупантаў” да 3 гадоў ППЛ, паводле інш. – вызвалена 7.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. 21.2.1991. Асабовая справа Ч. № 10411-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.