Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ПАЗНЯК Кацярына Піліпаўна 

ПАЗНЯК Кацярына Піліпаўна

[4.3.1926, мяст. Пліса Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Мела няпоўную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы в. Свілы, цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. Арыштавана 27.11.1944. Асуджана 20.6.1946 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ва Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 12.3.1992. Асабовая справа П. № 21920-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".