Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛТЫГІН Іван Ігнатавіч
[1876, в. Жданавічы Горац-кага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. У 1910-я г. член праўлення Жданавіцкага крэдытнага таварыства Чавускага пав. Магілёўскай губ. У 1920-я г. працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 8.2.1930. Абвінавачваўся ў “антысавецкай дзейнасці”. 22.3.1930 справа К. (групавая, № 8858; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.